Ужо выйшлі
DJP-шная АФİША
Спампаваць
Хатні кінатэатар
Дзе набыць
Мэдыі пра нас
Зваротная сувязь
Падпісацца на навіны ад DJP™
E-mail:
Спампаваць
У гэтым разьдзеле адгалінаваньне Дзіўнотаў і памароцтваў™, якое называецца Pirates of the Śvisłač River™ будзе знаёміць Вас зь цікавымі дадатковымі матэрыяламі, датычнымі стужак, якія знаходзяцца ў працы альбо ўжо выйшлі ў DJP™. Каб, пакуль тое, чакаць было ня сумна. Гэтаксама тут будуць выкладацца нашыя тэхнічныя дасягненьні – напрыклад, зьбеларушаныя шрыфты, постары, плякаты й г.д.
Прыемнага азнаямленьня!



Пачнем, мабыць, з таго, з чым ужо закончылі:) Выдатны флэш-скрынсэйвэр да фільму “Apocalypto” – тут.


Цяпер да таго, чым зараз ушчыльную займаемся. Два ня меньш маляўнічыя скрынсэйвэры да фільму “300 спартанчукоў” – тут(1) і тут(2).


Усё лепшае – дзецям! Супэрскі анімаваны скрынсэйвэр да Disney’еўскага мультфільму “Тарзан 2”, які кагадзе выйшаў на DVD і больш падрабязна азнаёміцца зь якім можна тут. Спампаваць уласна скрынсэйвэр – тут.


Таксама цікавы 3D-скрынсэйвэр на марскую тэматыку – “Затанулы пірацкі карабель” – тут.


İ, нарэшце, тое, што даўно абяцалі – першая частка зь вялікае бібліятэкі цікавых шрыфтоў, што падтрымліваюць беларускую мову. blr_fonts_1.zip, blr_fonts_2.zip, blr_fonts_3.zip. Разам у 3-х архівах знаходзіцца 70 аўтэнтычных шрыфтоў з падтрымкаю беларускае раскладкі клявіятуры. Каб праінсталяваць шрыфты ў сыстэму, дастаткова проста скапіяваць распакаваныя файлы ў тэчку C:\WINDOWS\fonts і яны аўтаматычна праінтэгруюцца з усімі праграмамі, што працуюць з шрыфтамі – Microsoft Word, Corel, Adobe Phothoshop ды інш. Рыхтуюцца наступныя шрыфты, якія будуць выкладацца гэтаксама тут. Дарэчы, калі Вы маеце патрэбу ў беларусізацыі нейкага канкрэтнага шрыфту, які Вам конча неабходны зь нейкіх пэрсанальных тэхнічных ці творчых прычынаў, і які, як на ліха, не падтрымлівае беларускае мовы – проста дашлеце яго на Этот e-mail защищен от спам-ботов. Для его просмотра в вашем браузере должна быть включена поддержка Java-script
Назад атрымаеце ўжо зьбеларушаным!
 
 
© 2008 DJP™
бесплатный счетчик посещений