Ужо выйшлі
DJP-шная АФİША
Спампаваць
Хатні кінатэатар
Дзе набыць
Мэдыі пра нас
Зваротная сувязь
Падпісацца на навіны ад DJP™
E-mail:
ЛİСТЫ З İЎА ДЗİМЫ

  iwo.jpg 
Выспа İЎА ДЗİМА знаходзіцца на шляху амэрыканскіх вайсковых сілаў да галоўных выспаў Японіі. Таму İмпэратарская Армія штомоцы б’ецца за гэты кавалак зямлі, каб не дазволіць амэрыканцам скарыстацца выспаю як пляцдармам для нападу на Бацькаўшчыну.
Генэрал Тадамічы Курыбаяшы прызначаны камандаваць абаронаю выспы. Маючы ўсяго дваццаць дзьве тысячы жаўнераў супраць магутнага амэрыканскага войска, ён распачынае падрыхтоўку да немінучага нападу.
Сярод маладзейшых жаўнераў, юнак Сайґо, зьбяднелы пекар, якога прызвалі ў войска, разам з сваімі сябрамі адчайдушна імкнуцца выжыць.
Абарона İЎА ДЗİМЫ пратрывала 40 дзён.

Мова гуку: Японская DDS 5.1

Субтытулы: беларускія (кірыліца, лацінка), ангельскія, расейскія.

Дадаткова:

шматроўневае мэню;
расповяд пра стварэньне фільму — відэабонус
“Чырвонае Сонца, Чорны Пясок”;
анонсы наступных фільмаў ад DJP™;
прывітанкі ад “Крамбамбулі”,
“N.R.M.”, Віктара Шалкевіча, “Сашы й Сірожы”;
адмысловы субтытулаваны трэйлер “300 спартанчукоў”;
“DJP™ — гэта...”

Падказка. Падчас прагляду відэабонусу найлепей у наладах свайго DVD-прайгравача (PowerDVD, WinDVD, і г.д.) паставіць першаю дарожкаю субтытулаў (Primary Subtitle) беларускія кірылічныя (Byelorussian 1), а другою (Secondary Subtitle) – любую зь дзьвюх астатніх (English альбо Byelorussian 2).

Выдавец: творчае згуртаваньне
“Дзіўноты й памароцтвы™”, 2008.
www.byDJP.org
   

 
 
© 2008 DJP™
бесплатный счетчик посещений