Ужо выйшлі
DJP-шная АФİША
Спампаваць
Хатні кінатэатар
Дзе набыць
Мэдыі пра нас
Зваротная сувязь
Падпісацца на навіны ад DJP™
E-mail:
Тарзан 2 + Тарзан 1

tar.jpg 



DVD9, PAL. Працягласьць: “Тарзан 2” – 68 хв., “Тарзан 1” – 85 хв. Мовы: беларуская (DDS 5.1 і DDS 2.0), ангельская, польская, расейская. Субтытулы: беларускія, ангельскія, польскія, расейскія + да мультфільму “Тарзан 2” забаўляльныя факты ў выглядзе 5-га патоку субтытулаў. Агучана акторамі Беларускага Рэспубліканскага Тэатру Юнага Гледача, Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатру імя М. Горкага, а таксама дыктарамі радыё й тэлевізіі. Песьні выконвае сьпявак Зьміцер Вайцюшкевіч.

Да таго, як стаць Каралём Джунґляў, Тарзан быў нязграбным маленькім хлопчыкам, які спрабаваў знайсьці сваё месца ў навакольным сьвеце. Балючае адчуваньне, што ён не такі, як астатнія, прыводзіць яго да рашэньня пакінуць тых, каго ён любіць. Неўзабаве Тарзан знаёміцца з загадкавым Зухарам, ад імя якога трымціць усё навакольле. Будучы разам, Тарзан і Зухар разумеюць, што быць рознымі ня так ужо і кепска, а радзіна й сябры – гэта напраўду дзьве самыя галоўныя каштоўнасьці на сьвеце.

Дадаткова:
Цалкам анімаванае мэню, музычныя дадаткі, галерэі малюнкаў і эскізаў пэрсанажаў, расповяды пра стварэньне першае й другое частак мультфільму, анонсы наступных мультфільмаў плюс алічбаваная і наноў перамайстраваная першая частка мультфільму Тарзан!

Апрача 2-х паўнавартасных мультфільмаў “Тарзан” і “Тарзан 2”, на дыску ёсьць разьдзел “За кулісамі ў Walt Disney”, які зьмяшчае каля 30 відэакавалкаў з бонусамі й цікавымі дадаткамі. Сярод іх наступныя цікавосткі:

Гісторыя стварэньня:
- Ад кнігі Эдґара Райса Бэраўза да мультфільму Ўолт Дызнэя
- Дасьледніцкая вандроўка ў Афрыку

Сюжэт і сцэнар:
- Наколькі важны сюжэт, або Як адаптавалі кнігу
- Адрозьненьне канчатковага варыянту ад працоўнага

Пэрсанажы мультфільму:
- Тарзан
- Джэйн і Портар
- Кала й Керчак
- Тэрк і Тантар
- Клэйтан і Сабор
- Другасныя пэрсанажы

P.S. Да кожнага пэрсанажа дададзены відэаматэрыял і інтэрактыўная галерэя эскізаў, аздобленая музычнымі фрагмэнтамі зь песень беларускіх выканаўцаў.

Анімацыя:
- Тэхналёгія максымальнае рэалістычнасьці
- Тарзан на розных кантынэнтах
- Галерэя малюнкаў - частка 1
- Галерэя малюнкаў - частка 2
- Калекцыя эскізаў і фонаў

Усе дадатковыя матэрыялы агучаныя на беларускую мову й суправаджаюцца беларускімі субтытуламі. Карыстальнікам пабытовымі DVD-прайгравачамі мы раім азнаёміцца з інструкцыяю, што дадаецца да кожнага дыску.

pa6touka.jpg 

Выдавец: творчае згуртаваньне
“Дзіўноты й памароцтвы™”, 2008.
www.byDJP.org
   

 
 
© 2008 DJP™
бесплатный счетчик посещений