|
Абвесткі, аб'явы - старонка 2 |
15.03.2008 Кульлінковіч і Хаменка пераўвасобіліся ў цыганскіх баронаў!
Пакуль мы чакаем з заводу наклад якасных DVD9 зь беларускамоўнымі “Тарзанам 1 і 2”, творчае згуртаваньне “Дзіўноты й памаротцвы™” распачало агучваньне самага, мабыць, шумнага фільму мэтра балканскага кіно Эміра Кустурыцы “Чорная Котка, Белы Кот”. Свае ролі ўжо цалкам агучылі сёлетні ўладальнік галоўнае рок-кароны, саліст групы “Нэйра Дзюбель” Аляксандар Кульлінковіч і саліст гурта “Палац” Алег Хаменка, а таксама салістка гурта “ЗЬМЯЯ” Зоя Каральчук і вакалістка “WZ-Orkiestra” Ксенія Мінчанка. Студыйную працу над фільмам завяршаюць акторы Свабоднага Тэатру – віват усім фэнам групы “Разьбітае сэрца пацана”! Хутка пабачымся on DVD...
Агромністая падзяка гуртам “Нэйра Дзюбель”, “Палац”, “Разьбітае сэрца пацана”, “ЗЬМЯЯ”, “WZ-Orkiestra”, “Parason”, Свабоднаму Тэатру, студыі гуказапісу ОСМОС, тэлеканалу БТ, агенцыі “Новая культура”, радыё “Мінск”, Эўрапейскаму Радыё, часопісу “РиО” і асабіста спадару Андрэю Хадановічу.
“Луі, мяркую, гэта пачатак прыўкраснага сяброўства...”
|