Ужо выйшлі
DJP-шная АФİША
Спампаваць
Хатні кінатэатар
Дзе набыць
Мэдыі пра нас
Зваротная сувязь
Падпісацца на навіны ад DJP™
E-mail:
Абвесткі, аб'явы - старонка 5
ДА ЎВАГİ ПУБЛİКİ
   Днямі кіраўнік DJP™ Алесь Квіткевіч сустрэўся з кіраўніком фірмы “Сотвар”, якая ў канцы 90-х займалася выпускам Walt Disney-еўскае й Pixar-аўскае мультыплікацыі на відэакасэтах. Цягам колькіх год на VHS носьбітах агулам выйшлі 15 стужак, прадубляваных па-буларуску прафэсійнымі акторамі з Тэатру Юнага Гледача. Але хаду часу, як вядома, не запаволіць, і зь пераходам усяго сьвету ад некалі шалёна папулярнага фармату VHS да ня меньш папулярнага сёньня фармату DVD, значная частка беларускае аўдыторыі засталася пазбаўленаю істотнага набытку ад усяго агучанага па-беларуску відэа.

   Вынікам перамоваў сталася дамоўленасьць, паводле якое на першую палову 2008-га году заплянаванае перавыданьне наступных стужак: “Віні Пух”, “Тарзан”, “Пакахонтас”, “Шрэк”, “Болта”, “Маленькі Сьцюарт”, “Гісторыя цацак”, “Жыцьцё жукоў”, “Дыназаўр”, “Русалачка”, “Лэдзі й Валацуга”, “Меч у камяні”, “Аліса ў краіне цудаў”, “Прыгажуня ў сонным лесе”, а таксама гістарычнага мастацкага фільму “Глядыятар” на DVD з усімі атрыбутамі гэтага фармату – бонусамі, шматроўневымі анімаванымі мэню й субтытуламі. Зараз матэрыял лічбуецца, бо нажаль, зыходныя матэрыялы з розных студыяў не захаваліся.
   Навіна, безумоўна, ня можа ня цешыць аматараў беларускага відэа й прыхільнікаў творчасьці дзіцячых студыяў Walt Disney і Pixar. Але галоўная цікавостка заключаецца нават ня ў гэтым. Цалкам адэкватна разважыўшы, што простае перавыданьне будзе цікавае далёка ня ўсім, мы згодам вырашылі, што выхад стужак будзе адбывацца наступным чынам: кожны новы дыск зьмяшчацьме адзін цалкам новы мультфільм (у выпадку “Глядыятара” – найноўшы гістарычны фільм) плюс адзін “Сотвар”-аўскі мультык з старое скарбонкі. Такім чынам, першыя ў чарзе стаяць “дуэты”: “Тарзан” – “Тарзан 2” і “Глядыятар” – “300 спартанчукоў”. Пераклады другіх пунктаў у гэтых парах ужо гатовыя. Таксама цалкам завершаныя пераклады двух іншых мульфільмаў – “Самаходзікі” й “Гэркулес”. Што з старога складзе ім пары – будзе бачна пазьней, калі мы аб’ектыўна ацэнім якасьць усіх пераведзеных у лічбу відэаматэрыялаў.
   Цяпер адначасова вядзецца лічбаваньне першых стужак з пункту №1 выдавецкага пляну й праводзяцца перамовы з акторамі, якія некалі былі задзейнічаныя ў агучцы тых пунктаў. Ня ўсе зь іх засталіся на колішнім месцы працы – хтосьці гастралюе ў іншых месцах, хтосьці чытае тэкст рэклямных абвестак на АНТ, але мы з свайго боку прыкладзем усе намаганьні, каб з кожным быў адноўлены кантакт і пастараемся заахвоціць прафэсіяналаў да далейшае супольнае працы. Гэта, між іншым, не азначае, што шлях да супрацы зь іншымі акторамі безнадзейна закрыты, таму, калі некага зацікавіць – калі ласка – зьвязвайцеся з намі, мы будзем радыя! Тое самае датычыць усіх астатніх неабыякавых людзей. Найпрасьцей – даслаць ліста на Этот e-mail защищен от спам-ботов. Для его просмотра в вашем браузере должна быть включена поддержка Java-script  альбо патэлефанаваць на нумар МТС-707-79-89.


   P.S. Прывітаньне й пажадньні посьпехаў і плёну сайту www.dzietki.org! Няхай Вашыя дзеткі будуць здаровымі, разумнымі й таленавітымі – каб хлопчыкі гадаваліся мужнымі, а дзяўчаткі расьлі прыгажунямі!
   P.S.-2. Агромністая падзяка сп. Алесю Яўдаху за неверагодную мабільнасьць і своечасовую параду. Хай Вам сонца сьвеціць у Новым годзе!



ДА ЎВАГİ ДЫЗАЙНЭРАЎ

   Падчас працы над мастацкім аздабленьнем мэню для DVD і дызайнам вокладак, дызайнэрска-праграмісцкім “адгалінаваньнем” DJP™ было перастворана каля 50 экзатычных шрыфтоў, куды былі дададзеныя беларускія літары «ў», «Ў», «і», «İ» (абавязкова з кропачкаю надверсе:)..), «ґ», «Ґ», «ё», «Ё». У гэты набор трапілі самыя разнастайныя фонты – ад выкшталцоных францускіх часоў сярэднявечча да няпростых для першага разуменьня рунаў на японскі капыл. Прычым большасьць зь іх мы яшчэ нават самі не пасьпелі задзейнічаць для ўласных дызайнэрскіх мэтаў. Тым ня меньш, ініцыятарамі гэтае працы было вырашана наступнае: у канцы студзеня на сайце DJP для бясплатнага спампаваньня будзе вывешаны RAR-архіў, у якім Вы знойдзеце ўсе гэтыя паўсотні шрыфтоў з дадатковым пашырэньнем «BŁR». Праінсталяваўшы іх у сыстэму адзін раз, беларускамоўныя web- і проста дызайнэры, спэцыялісты па рэкляме, афармляльнікі й мастакі йстотна спросьцяць сабе задачу стварэньня прыгожых надпісаў па-беларуску. Будзьма крэатыўнымі!

ДА ЎВАГİ СТУДЭНТАЎ
   Зь лютага 2008-га году плянуецца распачаць сталы паказ новых фільмаў (і мультфільмаў) ад DJP™ на, як гэта ў нас завецца, матэрыяльна-тэхнічнай базе навучальнае ўстановы Беларускі Дзяржаўны Ўнівэрсытэт İнфарматыкі й Радыёэлектронікі, а прасьцей – РТİ. Спадарове чыноўнікі ад адзьдзелу па выхаваўчай працы, маеце рацыю! – набыўшы агромністыя плязмавыя вадкакрысталічныя тэлевізары па 3 000 $ і праектар з палотнішчам як у сталічным кінатэатры “Піянэр” – трэба ж мець з гэтага нейкі пажытак! Дык што мы толькі “За!”, як прынята казаць у вашым асяродку.
   Адзінае – пакуль – патрабаваньне, зь якім да нас зьвярнуліся: “Толькі ніякіх гэтых вашых жудасных фільмаў – каб ніякага гвалту й ніякіх заклікаў кудысьці й за кімсьці! Давайце якое-небудзь нармальнае кіно, каб студэнтам было цікава...” Ну, на кампрамісы дык на кампрамісы. Хутчэй за ўсё, гэта будзе “ХІТЧ: Навука заляцаньня”. На мове арыгіналу зь беларускімі субамі – пастараемся зрабіць да 14 лютага. Дык што лінгвісты, а таксама закаханыя – падцягваецеся! Дарэчы, РТİ – на сёньня самы DJP-прадстаўлены ўнівэрсытэт – постары й плякаты “Дзіўнотаў і памароцтваў” разьвешаныя ва ўсіх 5 будынках (падзяка Мікалаўсу:)!../). Дэсанты з астатніх ВНУ – пакуль лайдачым!
   P.S. Мы ня ведаем, ці будуць да лютага вернутыя льготы ўсім студэнтам, але на прагляды фільмаў брсм-аўцам, здаецца, будуць зьніжкі. Па прачынах, якія аб’ектыўна ад нас не залежаць... Ніякае рэклямы.




[1] [2] [3] [4] [5] [6]
 
 
© 2008 DJP™
бесплатный счетчик посещений