Ужо выйшлі
DJP-шная АФİША
Спампаваць
Хатні кінатэатар
Дзе набыць
Мэдыі пра нас
Зваротная сувязь
Падпісацца на навіны ад DJP™
E-mail:
Абвесткі, аб'явы - старонка 1
УДАЧНАЕ ЗДАЧЫ ЎСİМ!


djp_vu4ymsia.gif



   Творчае згуртаваньне “Дзіўноты й памароцтвы” бярэ невялічкую пярэрву ў сувязі з надыйшоўшым вучэбна-творчым сьвятам, імя якому - СЭСІЯ! Жадаем усім як мага лягчэй і хутчэй паздаваць залікі ды экзамэны!!! Да скорае сустрэчы...


vu4ymsia.jpg



НАРЭШЦЕ!!! МАЕМ!!!

 

   Ну вось мы й дачакаліся на Радзіме дыскаў зь першым і другім “Тарзанамі”, якіх ужо Бог ведама калі агучылі ды змайстравалі. Лішне казаць, мы былі вельмі ўсьцешаныя, пабачыўшы плён свае працы не на “самапальных балванках”, але на прыстойных завадзкіх кружэлках, і цяпер можна з упэўненасьцю казаць, што ў Беларусі запачаткаванае выданьне якасных беларускамоўных відэапраграмаў на такіх самых якасных DVD-дысках. Пачаткам мы, безумоўна, задаволеныя, і маем намер гэтую традыцыю адно падаўжаць.

parzan_postar.jpg 


    У разе ўзьнікненьня пытаньняў, як распаўсюднікі, гэтак і пакупнікі могуць кантактаваць наўпрост з намі. Будзем радыя дапамагчы!

   Падрабязна пра мультфільмы – у апісаньні, тут жа мы адно дадамо колькі словаў пра даўно насьпелае пытаньне аўтарскіх правоў. Для нас гэта прынцыповае пытаньне, і DJP™ ад самага пачатку ставіла перад сабою задачу, каб перакладзеныя ды агучаныя намі фільмы выходзілі не адно якасна, але й легальна (прыкладам – стужка “Чорная Котка, Белы Кот” Эміра Кустурыцы, якую мы ўжо зрабілі й якая неўзабаве зьявіцца ў афіцыйным продажы). Але рэч у тым, з буйнымі карпарацыямі, кшталту Walt Disney, DreamWorks, Warner Brothers і г. д. сытуацыя крыху іншая. Усе яны маюць сваіх дыстрыбутараў бадай у кожнай краіне сьвету. У Беларусі гэтыя дыстрыбутары не займаюцца ніякімі іншымі пытаньнямі, апрача ўласна распаўсюду гатовых дыскаў. То бок, пытаньні агучваньня/дубляваньня відэапраграмаў, а таксама майстраваньня канчатковых DVD папросту не ўваходзяць у іхнюю кампэтэнцыю.
   Зьвярнуўшыся да кампаніі “ВідэаМакс” (афіцыйна прадстаўляе на Беларусь Walt Disney i Universal) з прапановаю абсалютна бясплатна ствараць для іх беларускія гукавыя дарожкі да фільмаў, распаўсюдам якіх на Беларусь яны займаюцца, мы атрымалі адказ, што на бягучы момант кампанія “ВідэаМакс” юрыдычна ня мае дазволу ад Walt Disney’я хоць нейкім чынам відазьмяняць гатовую прадукцыю, якую яна атрымлівае для рэалізацыі ў нашай краіне. Такім чынам, каб у крамах ліцэнзійна прадаваліся дыскі, на якіх апрача арыгінальнае й расейскае гукавае дарожкі была б яшчэ й беларуская, патрэбны альбо закон, як ва Ўкраіне, дзе да распаўсюду не дапускаюцца відэапраграмы, на якіх няма дзяржаўнае мовы, альбо добраахвотны перагляд кантрактаў тутэйшых дыстрыбутарскіх кампаніяў з афіцыйнымі праваўладальнікамі, што ў дадзенай сытуацыі падаецца амаль немагчымым.
   Таму мы вырашылі зьвярнуцца наўпрост у прадстаўніцтва Walt Disney’я на СНД, якое знаходзіцца ў Маскве з тым, каб патлумачыць моўную сытуацыю ў нашай краіне й паспрабаваць пераканаць іх у неабходнасьці дубляваньня замежных фільмаў, найперш мультыплікацыйных, на нацыянальную мову. У якасьці прыкладу таго, што ў Беларусі агучваньне відэапраграмаў можна выконваць на высокім якасным роўні (нават пры ўмове, што справа робіцца на роўні грамадзянскае ініцыятывы пры практычна нулявым бюджэце), мы адправілі ў Маскву колькі дыскаў з агучанымі намі “Тарзанамі”, зь якімі наш “часовы тамтэйшы амбасадар” Юрась Бусел накіруецца ў галоўны офіс прадстаўніцтва Walt Disney’я ў СНД на перамовы. Нашаю мэтаю ёсьць уключэньне беларускамоўных гукавых дарожак (гэтаксама, як і беларускіх патокаў субтытулаў) у тыя DVD-дыскі, што рэалізуюцца ў Беларусі праз афіцыйныя сеткі распаўсюду. Прычым для нас не прынцыпова, мы гэтым будзем займацца альбо хтосьці іншы. На нашую думку, гэта надзвычай важная справа, якая ў выніку ўзьнікненьня спрэчнае сытуацыі можа запатрабаваць сур’ёзнае падтрымкі з боку грамадзкае супольнасьці. Мы гатовыя, у выніку неабходнасьці, распачаць збор подпісаў і будзем удзячныя за любую інфармацыйную падтрымку. Нам вельмі важна ведаць, што Вам неабыякавая нашая ініцыятыва, і калі Вы згодныя выказацца ў падтрымку гэтае ідэі, калі ласка, лістуйце на Этот e-mail защищен от спам-ботов. Для его просмотра в вашем браузере должна быть включена поддержка Java-script альбо на Этот e-mail защищен от спам-ботов. Для его просмотра в вашем браузере должна быть включена поддержка Java-script .
   Пра вынікі перамоваў і свае далейшыя крокі ў дадзеным кірунку мы абавязкова паведамім тут.

   Што да астатняга, то на дадзены момант творчае згуртаваньне “Дзіўноты й памароцтвы” ўжо цалкам агучыла згаданы вышэй кінашэдэўр балканскага майстра Эміра Кустурыцы “Чорная Котка, Белы Кот”. Зараз узгадняюцца апошнія пытаньні датычна друку дыскаў і рэклямных абавязаньняў. İмаверна, наклад павялічым зь меркаваных пяцісот да тысячы дыскаў.

kotka_postar.jpg 

Прагледзець кавалкі працоўнага відэа - тут.


   Таксама трывае агучваньне адразу 5 наступных стужак. Сярод якіх: Мультыплікацыйны фільм “Самаходзікі”.

samacgodziki_postar.jpg 

   Мультыплікацыйны фільм “Карпарацыя Монстраў”.

karparacyja_postar.jpg 

   Мастацкі фільм паводле графічнае навэлі Фрэнка Мільлера “300 спартанчукоў”.

300_postar.jpg 

   Мастацкі фільм рэжысэра Сыднэя Полака “Перакладніца”.

pierakladnica_postar.jpg 

   Дацкі анімацыйны фільм для дарослых “Прынцэса”.

pryncesa_postar.jpg 

   Перакладаюцца наступныя рэчы: мультыплікацыйны фільм “Гісторыя цацак 2”, а таксама стужкі “Казыно Раяль”, “Горад грахоў” і “Жыцьцё іншых”.
   Папярэджваючы магчымыя запыты адносна трылёгіі “Піраты Карыбаў” па-беларуску, мы добраахвотна й шчыра раскрываем усе карты. Дзьве першыя часткі з удзелам шматлікіх зорак беларускага року (сярод якіх, безумоўна, вылучаўся спадар Лявон Вольскі, які дасканала асвоіў вобраз Джэка Вераб’я) былі агучаныя больш за год таму, але тады мы сьвядома ня сталі выпускаць гэтыя стужкі без аднаго зь меркаваных удзельнікаў – саліста “Ляпіса Трубяцкога” Сяргея Міхалка, які на той час праз шчыльны гастрольны графік папросту фізычна ня мог прысутнічаць на запісе. Ня можа ён гэтага зрабіць і зараз, бо гурт ЛТ цяпер дапісвае ў Кіеве свой новы альбом, і, адпаведна, прыярытэты зразумелыя. Але мы выдадзім гэтыя стужкі абавязкова – прычым нашыя пераклады будуць згаданыя ў хуткай размове ў прадстаўніцтве Walt Disney’я на СНД (бо створаныя тыя стужкі былі менавіта на студыі Walt Disney), і мы спадзяемся на станоўчае вырашэньне пытаньня выдаць гэтыя фільмы ліцэнзійна. Бо, паверце, яны таго вартыя!
   DJP™ не адмаўляецца ад ніводнага свайго абяцаньня й гарантуе, што кожны свой праект давядзе да выгляду гатовага прадукту, прычым у найлепшым выглядзе. Гэта не структура, якая працуе пад гранты, і калі тыя гранты сканчаюцца, разам зь імі сканчаецца й дзейнасьць. Гэта суполка энтузіястаў, якое свае справы ня кінуць, незалежна ад фінансава-матэрыяльнага становішча. Дзякуем тым, хто нас разумее, і не дакарае фразамі кшталту “Ну калі вы ўжо выпусьціце тую ці іншую стужку?!” Паверце, мы робім усё, што ад нас залежыць, і намагаемся рабіць гэта якасна. Ад Вас залежыць, ці прыняць у гэтым удзел – хоць бы проста набыўшы той або іншы дыск, пераствораны па-беларуску.
   Дарэчы, ад нядаўняга часу ў Сеціве зьявілася група DJP™ vkontakte“БелаWOOD у нашых рэаліях”, якая ўжо мае пэўную колькасьць сяброў. Заходзьце й Вы, будзем радыя!
[1] [2] [3] [4] [5] [6]
 
 
© 2008 DJP™
бесплатный счетчик посещений