Ужо выйшлі
DJP-шная АФİША
Спампаваць
Хатні кінатэатар
Дзе набыць
Мэдыі пра нас
Зваротная сувязь
Падпісацца на навіны ад DJP™
E-mail:
МЭДЫİ ПРА DJP™


   Гэтым разьдзелам мы вырашылі аддаць своеасаблівую даніну павагі ўсім журналістам і карэспандэнтам, якія ў сваіх матэрыялах згадвалі й згадваюць дзейнасьць творчага згуртаваньня “Дзіўноты й памароцтвы™”.
   Аднак маем да Вас, шаноўныя прадстаўнікі “чацьвертае ўлады”, бадай, усяго адну драбнюткую просьбу. Нас, безумоўна, цешыць сам факт увагі прэсы й іншых мэдыяў да нашае дзейнасьці, але даволі забаўна назіраць, як з кожным новым артыкулам ці рэпартажам чарговае выданьне пачынае “скланяць” назву згуртаваньня, так бы мовіць, “на ўласны капыл” – раз-пораз сустракаюцца то “Дзівосы...”, то “Дзівоцтвы...”, то яшчэ якое журналісцкае вынаходніцтва.
   Думаем, Вы з намі пагодзіцеся, што звычайная нядбайнасьць для сапраўдных прафэсіяналаў свае справы недапушчальная. Таму ласкава просім надалей быць крыху больш уважлівымі: назва суполкі творчае згуртаваньне “Дзіўноты й памароцтвы”, альбо tvorčaje zhurtavańnie “Dziŭnoty j pamaroctvy” лацінкаю. Для скароту на сайце мы часьцяком мянуемся DJP-team, альбо DJP™, але тое ўжо нашае свойскае абазначэньне, папросту каб было зручней.
   Такім чынам, увёўшы ў пошукавіку (напрыклад, у Google) тэкст “Дзіўноты й памароцтвы”, Вы, безумоўна, трапіце на большую колькасьць спасылак пра дзейнасьць DJP™, але большасьць зь іх – гэта перадрукі арыгінальных артыкулаў, спасылкі на якія мы, па магчымасьці, будзем старацца выкладаць тут у храналягічным парадку. Прыемнага азнаямленьня!



1.   DJP™ на Начной Свабодзе (аўдыё). Кіраўнік “Дзіўнотаў і памароцтваў” Алесь Квіткевіч у жывым этэры ў перадачы Юрася Бушлякова. Бонус: песьня “Аграгарадок” гурту “Разьбітае сэрца пацана” з новага альбому, што мае назву “Розавы закат” і хутка зьявіцца ў продажы.



2.   “Тарзан” па-беларуску й як гэта было. Гутарка Алеся Квіткевіча з карэспандэнткаю “Польскага Радыё для замежжа” Аленаю Пытэль, ёсьць магчымасьць паслухаць аўдыё.



3.   Беларускія перакладнікі да Дызнэя дайшлі. Артыкул у газэце “Наша Ніва”.



4.   “Тарзан” па-беларуску на DVD. Рэпартаж сп. Севярына Квяткоўскага для “Радыё Свабода”.



5.   Ліцэнзійнае выданьне культавага кіно “Чорная Котка, Белы Кот” адбудзецца па-беларуску. Артыкул спн. Дар’і Слабчанка на сайце www.generation.by, дзе ёсьць яшчэ колькі матэрыялаў пра DJP™.



6.   Хаменка й Кульлінковіч перажылі сьмерць. Рэпартаж сп. Сяргея Будкіна для “Радыё Рацыя” пра агучваньне фільму Эміра Кустурыцы “Чорная Котка, Белы Кот”, ёсьць магчымасьць паслухаць аўдыё.



7.   Ґібсана ды İстўуда прыправілі Вольскім зь Міхалком. Артыкул на музычным партале “Тузін Гітоў”.



8.   “Дзіўноты й памароцтвы” для беларускага дубляжу. Артыкул у газэце “Наша Ніва”, ці ня першая згадка пра DJP™ у прэсе.



9.   Піраты Карыбаў лаюцца, як беларускія сяляне. Рэпартаж сп. Мікалая Кернейчука для “Эўрапейскага Радыё для Беларусі” з удзелам Піта Паўлава, Аляксандра Памідорава, Ганны Вольскай і Алеся Квіткевіча, ёсьць магчымасьць паслухаць аўдыё.



   Нажаль, абодва матэрыялы, зробленыя пра нас тэлеканалам Белсат, атрымаць нам пакуль так і не ўдалося. Хоць з нашым удзелам для тэлевізіі Белсат нібыта ствараліся ўжо два сюжэты – пра агучваньне фільму “Чорная Котка, Белы Кот” і пра выхад у сьвет “Тарзанаў” – але, папрасіўшы атрымаць тыя сюжэты “на рукі”, уцямных тлумачэньняў мы не атрымалі.
   Будзем удзячныя тэлеканалу за перадачу відэаматэрыялаў нам. Як толькі мы будзем іх мець, яны адразу ж зьявяцца на сайце.

 
 
© 2008 DJP™
бесплатный счетчик посещений